Папулярызацыя беларускай мовы
14 студзеня – Вялікая Каляда. Адзначаць Каляды — адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі. Многія ўнікальныя калядныя абрады прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіны. Вучні 3Б класа падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне Калядак. Пераапранутыя ў розныя касцюмы (казы, елкі, цыганкі, мядзведзя) калядоўшчыкі прайшліся па гасцях. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў разнастайных забавах, гульнях, танцах, атрымлівалі падарункі. Хочацца спадзявацца, што з часам традыцыі гэтага свята будуць толькі ўзбагачацца.
17 снежня ў групе падоўжанага дня 3Б i 3В класаў прайшоў занятак «Падарожжа ў краiну беларускiх майстроў». Дзецi адправiлiся ў вiртуальнае падарожжа ў музей этнаграфii горада Магiлёва, дзе пазнаёмiлiся з рамяством беларускiх майстроў. Яны зацiкавiлiся тэхнiкай ткацтва, ганчарства, саломапляцення, дрэваапрацоўкi. Вучнi гулялi ў гульнi «Апiшы выраб майстра», «Хто больш ведае пра рамяство?» «Што з саломы, што з iльну?». Дзецi малявалi з натуры вырабы народна-прыкладнога мастацтва.
Правяла занятак выхавацель ГПД Гарэлiкава С.Т.
04.12.2020
Вучні пачатковых класаў Скарабагатаў Іван, Рогалева Эліна, Рудзік Павел, Казлоўская Злата, Дзям’янчык Марыя, Царанкова Сафія, Шчацініна Дар’я, а таксама вучаніца 2 курса Грышкова Анастасія прынялі ўдзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў “О Беларусь, мая шыпшына”, прысвечаным 120-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі. Арганізатарам конкурса з’яўляецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з рэдакцыямі часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”. Журы ацэньвала выразнасць чытання і артыстычнасць выканання 880 удзельнікаў з усіх куткоў Беларусі і нават з Італіі.
Прыз глядацкіх сімпатый за казку “Пра дзеда і ўнука” атрымалі Скарабагатаў Іван, Рогалева Эліна (1А клас, настаўніца Шчацініна А.У.).
Наша навучальная ўстанова вылучана журы як адна з самая актыўных устаноў адукацыі.
Шчыра дзякуем кожнаму ўдзельніку і віншуем пераможцаў!
Грышкова Анастасія, Дзям’янчык Марыя
https://www.facebook.com/groups/716805165585116/permalink/742057713059861/?sfnsn=mo
Казлоўская Злата
https://www.facebook.com/groups/716805165585116/permalink/742148893050743/?sfnsn=mo
Рудзік Павел
https://www.facebook.com/groups/716805165585116/permalink/738390606759905/
Шчацініна Дар'я
https://www.facebook.com/groups/716805165585116/permalink/740071306591835/
Скарабагатаў Iван, Рогалева Элiна
https://www.facebook.com/groups/716805165585116/permalink/740070099925289/
27.11.2020
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
26 лістапада ў гімназіі-каледжы прайшла акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”. На перапынках вучні пісалі на плакаце беларускія словы, якія з’яўляюцца блізкімі і дарагімі для іх. Хтосьці пісаў сваё імя, але большасць палічыла самымі дарагімі словамі “матуля”,“бацькі”, “сям’я”, “сябар”, “радзіма”,” Беларусь”. Акцыя вызвала сапраўдны інтарэс сярод навучэнцаў 5-9-ых класаў, настаўнікі таксама праявілі цікаўнасць. За кожнае слова дзяцей чакаў салодкі прыз - цукеркі.
Правядзенне такіх акцый спрыяе павышэнню цікавасці да роднай мовы і ярка ілюструе, што наша родная мова варта таго, каб гаварыць на ёй.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.
20.11.2020
19 лістапада сярод вучняў пачатковых класаў адбыўся ўрок-конкурс “У роднай мове - роднае карэнне”. Камандам патрэбна было наведаць некалькі станцый: "Нечаканыя пераўтварэнні", "Назаві адным словам", "Перакладчык" і "Рассыпаныя прыказкі". Дзеці з цікавасцю выконвалі заданні: скаладалі з літар словы, угадвалі словы па іх лексічным значэнні, перакладалі з рускай мовы, "збіралі" прыказкі. Такія заняткі ўзбагачаюць лексіку малодшых школьнікаў і вызываюць цікавасць да вывучэння роднай мовы.
Выхавальнік ГПД Кузьміна Р.У.
29 кастрычніка ў 4Б класе прайшла літаратурная гасцёўня "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына...". Загадзя вучні падрыхтавалі вершы, прысвечаныя роднай зямлі, мове. З пачуццём гонару за Радзіму яны расказвалі іх перад аднакласнікамі. Вельмі цікавымі і пазнавальнымі падаліся вучням пытаннi вiктарыны "Аповесць мiнулых гадоў", звязаныя з гісторыяй нашай рэспублікі.
Настаўнік пачатковых класаў Платонава І.А.
23.10.2020
Каб лепей пазнаць гісторыю свайго краю, выхоўваць любоў да родных мясцін, трэба размаўляць на роднай мове. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы сярод навучэнцаў 2Б класа адбыўся занятак-гульня “Беларуская скарбонка”. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і з задавальненнем выконвалі прапанаваныя заданні.
Выхавальнік ГПД Мурзянкова В.А.
15.10.2020
Грышкова Анастасія, вучаніца 2 курса, прыняла ўдзел у дыстанцыйным Міжнародным конкурсе чытальнікаў “Вдохновение”, арганізаваным інавацыйным цэнтрам «Perspektiva plus» (г. Цепліцэ, Чэхія). Анастасія прачытала верш магілёўскага паэта Сяргея Украінкі «Дзе адшукаць замову…» і атрымала дыплом ІІІ ступені. Віншуем Анастасію з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.
08.10.2020
2020 год багаты на пісьменнікаў-юбіляраў: Рыгор Барадулін, Іван Навуменка, Леанід Дайнека, Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Людміла Рублеўская, Васіль Зуёнак, Аляксей Пысін, Францішак Багушэвіч, Аляксей Дудараў, Пятро Глебка, Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш і інш. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры васьмікласнікі аформілі стэнд, прысвечаны юбілярам. Пра пісьменнікаў, дзень нараджэння якіх прыпадае на восеньскія дні, вучні восьмых класаў расказалі на інформхвілінках у 5-9 класах.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Скрыпка І.А.
