Все разделы

Новости
Одно окно
Социально-педагогическая поддержка и психологическая помощь
Условия приема
Творческие коллективы
История, традиции, достижения
Наши выпускники
Гимназическая газета "Камертон"
Азбука безопасности
Выпускнику
Фотоальбомы
Расписание
Портреты классов
Попечительский совет
Общественные организации
Библиотека
Папулярызацыя беларускай мовы
Организация питания
Шестой школьный день
Каникулы
"Могилевские наигрыши"
"Беларуская гiтара – 2023"
Видеоматериалы МГГКИ
Идеологическое, гражданское и патриотическое воспитание
ШАГ
Геноцид белорусского народа
Великая Отечественная война
Единый день информирования
Спортивная жизнь
Архив новостей
Новости
Об оказании ситуативной помощи людям с ограниченными возможностями (инвалидам)

Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня770
mod_vvisit_counterВчера1657
mod_vvisit_counterЗа неделю6041
mod_vvisit_counterЗа прошлую неделю14326
mod_vvisit_counterЗа месяц14294
mod_vvisit_counterЗа прошлый месяц57265
mod_vvisit_counterЗа всё время2348763

Он-лайн : 32
Ваш IP адрес: 3.17.68.14
MOZILLA 5.0,
Сегодня: 2024-05-08 12:46

Cсылки


Телефоны справочных
служб

Великая Отечественная война:
подлинные истории

Военно-патриотическое
воспитание

Новости Министерства
образования РБ

Новости управления
по образованию
Могилевского горисполкома

Видеоматериалы
МГГКИ на канале

2022/2023 учебный год

Акцыя «Мультфільмы на беларускай мове»

Печать PDF

30 вераня ў гімназіі-каледжы прайшла акцыя «Мультфільмы на беларускай мове» ў 5 і 6 класах. Для вучняў гэтага ўзросту гэта вельмі эфектыўны спосаб зацікавіць  роднай мовай і пашырыць лексіку. Вучні з цікавасцю прагледзелі відэаролік “Будзьма беларусамі”, дзе ў сціслай форме пазнаёміліся з асноўнымі фактамі беларускай гісторыі, мультфільмы  “Піліпка”, “Прыгоды Несцеркі”. Пасля прагляду вучні выказалі пажаданне часцей праводзіць такія акцыі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.

                                                                     

Гульня-падарожжа “Фальклорная мазаіка”

Печать PDF

23 верасня ў пачатковых класах прайшла гульня-падарожжа “Фальклорная мазаіка”. Вучні з задавальненнем адправіліся ў падарожжа па беларускаму народнаму фальклору. На станцыях “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, “Прыкметы”, “Казкі” і “Скорагаворкі” іх чакалі разнастайныя заданні. Пад час гульні дзеці пашырылі і ўзбагацілі свой слоўнікавы запас, навучыліся з павагай ставіцца да роднага слова праз знаёмства са спадчынай беларускага народа.

Выхавальнік ГПД Кузьміна Р.У.

     

Інтэрактыўная гульня “Размаўляй па-беларуску”

Печать PDF

16 верасня ў гімназіі-каледжы прайшла штогадовая інтэрактыўная гульня “Размаўляй па-беларуску”, у якой прымалі ўдзел вучні 5-9 класаў. Вучні цягнулі слова, напісанае па-беларуску, і адшуквалі на стэндзе адпаведны малюнак. Дзякуючы такім мерапрыемствам, у форме гульні дзеці запамінаюць значэнні беларускіх слоў “прас” (утюг), “парасон” (зонт), “пацеркі” (бусы), “цвік” (гвоздь), “альтанка” (беседка), “анёл” (ангел), “відэлец” (вилка) і інш, назапашваюць сваю лексіку.
   Правядзенне такіх акцый несумненна спрыяе павышэнню цікавасці да роднай мовы і ярка ілюструе, што наша родная мова варта таго, каб гаварыць на ёй.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.

                                 

Любоў да радзімы яднае беларускі народ

Печать PDF

9 верасня 2021 года ў 4 «Б» класе адбыліся заняткі, прысвечаныя яднанню беларускага народа. Ад настаўніцы Мароз Т.М. вучні даведаліся, што любіць Радзіму - гэта і паважаць, і шанаваць, і берагчы родны край. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі прыказкі пра Радзіму і Бацькаўшчыну, паглядзелі фільм пра Беларусь і яе асаблівасці. На прыканцы заняткаў малявалі, як беларусы шчасліва жывуць, любяць і зберагаюць родны край . 

        

5 верасня адбудзецца Дзень беларускага пісьменства

Печать PDF

Штогод у першую нядзелю верасня ў краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Сталіцай свята 5 верасня 2021 года стане горад Капыль Мінскай вобласці. Дарэчы, тут жа ладзіцца і Мінскі абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі”.
   Канцэпцыя свята прадугледжвае адлюстраванне шляху пісьменства і друку ў Беларусі, паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.
   У праграме святкавання – прэзентацыя навінак кніжных выдавецтваў, сустрэчы з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў.

     

Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2022 года

Печать PDF