Все разделы

Новости
Одно окно
Социально-педагогическая поддержка и психологическая помощь
Условия приема
Творческие коллективы
История, традиции, достижения
Наши выпускники
Гимназическая газета "Камертон"
Азбука безопасности
Выпускнику
Фотоальбомы
Расписание
Портреты классов
Попечительский совет
Общественные организации
Библиотека
Папулярызацыя беларускай мовы
Организация питания
Шестой школьный день
Каникулы
"Могилевские наигрыши"
"Беларуская гiтара – 2023"
Видеоматериалы МГГКИ
Идеологическое, гражданское и патриотическое воспитание
ШАГ
Геноцид белорусского народа
Великая Отечественная война
Единый день информирования
Спортивная жизнь
Архив новостей
Новости
Об оказании ситуативной помощи людям с ограниченными возможностями (инвалидам)

Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня1258
mod_vvisit_counterВчера1329
mod_vvisit_counterЗа неделю1258
mod_vvisit_counterЗа прошлую неделю9880
mod_vvisit_counterЗа месяц31907
mod_vvisit_counterЗа прошлый месяц57265
mod_vvisit_counterЗа всё время2366376

Он-лайн : 24
Ваш IP адрес: 3.142.12.170
MOZILLA 5.0,
Сегодня: 2024-05-19 20:08

Cсылки


Телефоны справочных
служб

Великая Отечественная война:
подлинные истории

Военно-патриотическое
воспитание

Новости Министерства
образования РБ

Новости управления
по образованию
Могилевского горисполкома

Видеоматериалы
МГГКИ на канале

2022/2023 учебный год

Узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу “Буслік-2021”

Печать PDF

4 лютага адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў лінгвістычнага конкурсу “Буслік-2021”. Ён праводзіцца з 2004 года з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства. Доўгачаканыя вынікі парадавалі многіх навучэнцаў гімназіі-каледжа. З 102 удзельнікаў у гэтым годзе 21 атрымалі прызы. Незалежна ад выніку кожны ўдзельнік атрымлівае прыз "для ўсіх".

Віншуем усіх нераўнадушных да лёсу роднай мовы і запрашаем паказаць свае веды па беларускай мове і літаратуры ў наступным годзе!

"Моўныя скарбы"

Печать PDF

Мова беларуская – скарб, які дастаўся нам у спадчыну ад нашых продкаў. І наш святы абавязак – захоўваць яго. 27 студзеня ў  групе падоўжанага дня   класа адбылося цікавае і займальнае мерапрыемства. Вучні сталі ўдзельнікамі гульні "Моўныя скарбы". Хлопчыкі і дзяўчынкі  атрымалі новыя веды пра спадчыну свайго народа, пазнаёміліся з сімволікай беларускага арнаменту, успомнілі прымаўкі і прыказкі, прачыталі вершы пра Беларусь і родную мову. З вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў гульні "Слоўца да слоўца" і паспрабавалі вышыць родны ўзор.

Э.Д.Аўтушэнка, выхавальнік ГПД

        

Віктарына “Знакамітыя людзі зямлі беларускай”

Печать PDF

20 студзеня ў 8-х класах прайшла віктарына “Знакамітыя людзі зямлі беларускай”. Яна складалася з сямі блокаў: “Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі”, “Знакамітыя асветнікі Беларусі”, “Вядомыя вучоныя з Беларусі”, “Вядомыя ў мастацтве беларусы”, “Знакамітыя касманаўты з Беларусі”, “Вядомыя палітыкі з Беларусі”, “Чэмпіёны з Беларусі”.  

Падчас мерапрыемства гучалі вершы на беларускай мове, вучні даведаліся шмат цікавага пра таленавітых беларусаў, якія сваёй дзейнасцю і выдатным жыццёвым шляхам праславілі свой родны край, прынеслі шмат карыснага не толькі Беларусі, збераглі для нас нацыянальную культуру і мову. Такія заняткі развіваюць кругагляд вучняў, нагадваюць, кім мы, беларусы, павінны ганарыцца і на каго раўняцца.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.

                                                                                     

"Прыйшла Каляда да вашага двара"

Печать PDF

13 студзеня сярод вучняў пачатковых класаў прайшла гульня-квэст "Прыйшла Каляда да вашага двара". Нестандартная форма папулярызацыі беларускага слова выклікала цікавасць сярод вучняў. Дзеці, выконваючы заданні калядоўшчыкаў, даведваліся пра асаблівасці свята. У канцы гульні вучні атрымалі салодкія падарункі.

                                   

Гульня “Зямля пад белымі крыламі”

Печать PDF

Каб лепей пазнаць гісторыю, культуру, традыцыі сваёй краіны, выхоўваць любоў да родных мясцін, трэба размаўляць на роднай мове. 23снежня ў групе падоўжанага дня для вучняў 3Б класа  прайшла пазнавальна-інтэлектуальная гульня “Зямля пад белымі крыламі”. Падчас гульні дзеці пазнаёміліся з новымі словамі, разгадвалі крыжаванку, выконвалі пераклад з рускай мовы на беларускую і наадварот, пашыралі свой слоўнікавы запас.

                                              

Мерапрыемства “Мая Беларусь”

Печать PDF

9 снежня ў рамках папулярызацыi беларускай мовы ў 3А класе  было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Мая Беларусь”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй Беларусі, успомнілі знакамітых людзей, з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі, тлумачылi сэнс прыказак, гулялі ў перакладчыкаў. Мерапрыемства садзейнiчала развiццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню любві да сваёй Радзімы.

Класны кіраўнік 3А класа А.А. Гарадзецкая

                            

Цікавыя факты пра беларускую мову

Печать PDF

2 снежня ў чарговы беларускамоўны чацвер настаўнікі беларускай мовы правялі інфармацыйна-выхаваўчыя хвілінкі, на якіх пазнаёмілі вучняў з цікавымі звесткамі пра беларускую мову. Настаўнікі расказалі пра слоўнікавы склад нашай мовы, пра тое, што яе лічуць самай мілагучнай пасля італьянскай, пра помнік літары “Ў” у Полацку.

Цікавыя факты пра беларускую мову:
- Нашая мова – адная з самых багатых у свеце. Яна налічвае да 500 тысяч слоў, дыялектная – ад 1,5 да 2 мільёнаў.
- Гісторыя яе пісьменства налічвае больш за 10 стагоддзяў.
- Мова мае тры алфавіты: кірыліца, лацініца і арабская вязь.
- Займела статус дзяржаўнай яшчэ ў ВКЛ.
- Паводле UNESCO – самая мілагучная пасля італьянскай.
- У рэйтынгу моў паводле колькасці носьбітаў займае 69-е месца.
- Венгерскі матэматык і лінгвіст Андраш Корнай апублікаваў у 2013-м навуковую працу "Лічбавая смерць моў". Ён вывучаў сусветныя мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання ў інтэрнэце і ў электронных прыладах. Беларуская мова апынулася ў ліку бясспрэчна жывых.
- Прыкладам павагі да беларускай мовы для многіх беларусаў служаць паслы замежных краін, якія актыўна выкарыстоўваць яе ў публічнай сферы.

Адным з першых па-беларуску загаварыў пасол ЗША Джордж Крол. Яго ініцыятыву падхапілі шведскі пасол Стэфан Эрыксан,  літоўскі — Эдмінас Багдонас і іншыя. Гэтыя замежныя дыпламаты натхнілі на вывучэнне роднай мовы многіх беларусаў.
- Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з'яўляецца помнік літары "Ў" у Полацку (2003 год). Ля падножжа скульптуры выбіты радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет". Аўтар праекту — мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.

Дабравольская І.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

«Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі»

Печать PDF

Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.
Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!
Ніл Гілевіч

 

25 лістапада ў групе падоўжанага дня 3А класа адбылася гутарка «Я  нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі». На занятках вучні выказвалі свае меркаванні пра Радзіму, аб мінулым і сучасным, а таксама пашыралі ўяўленне аб роднай краіне праз прыказкі і прымаўкі, прымалі ўдзел у гульні «Перакладчыкі», адгадвалі загадкі, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.

Выхавальнік ГПД Мурзянкова В.А.

        

"Беларускія прысмакі"

Печать PDF
Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць,
То ўмее ён і смачна з’есці,
І, адпаведна, згатаваць!
Таму дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу
І беларускаму палетку,
І беларускаму сталу!

Н.Гілевіч "Родныя дзеці"

18 лістапада ў гімназіі-каледжы прайшоў чарговы беларускамоўны чацвер. У гэты раз навучэнцы гімназіі прымалі актыўны ўдзел у гульні "Беларускія прысмакі". Які ж беларус не любіць паесці! А колькі смачных нацыянальных страў ёсць у беларускай кухні! Дома вучням патрэбна было намаляваць нацыянальную страву і напісаць яе рэцэпт. У час заняткаў вучні даведаліся, што гатавалі нашы продкі, дзяліліся рэцэптамі, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі пра ежу,  з задавальненнем удзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, прысвечаных стравам беларускай кухні. А ў вольны час паабяцалі прыгатаваць разам з матуляй хрушч ці наліснікі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.

Вiктарына "Размаўляем па - беларуску"

Печать PDF

11 лiстапада ў 4В класе адбылася вiктарына "Размаўляем па-беларуску". Вучнi расказалi вершы пра родную мову. Дзве каманды "Ружа" i "Бэз" змагалiся ў конкурсах: "Складзi прыказку", "Загадкi - пытаннi", "Выпраў памылкi", "Наборшчыкi", "Скарагаворкi". Пад час гульнi дзецi пашырылi i ўзбагацiлi свой слоўнiкавы запас. Усе ўдзельнiкi сталi пераможцамi.

Настаўнік пачатковых класаў Платонава І.А.

         

Віктарына «Пазнай твор па першых радках»

Печать PDF

28 кастрычніка вучням 6-9 класаў настаўнікі беларускай мовы прапанавалі віктарыну «Пазнай твор па першых радках”, 5 класам - крыжаванкі, дзе трэба было запісаць пераклад слоў з рускай мовы на беларускую. На перапынках вучні, неабыякавыя да беларускай літаратуры, успаміналі творы, якія вывучалі раней. Сярод іх былі як класічныя творы (вершы М. Багдановіча “Маёвая песня”, “Вадзянік”, паэма “Курган” Я.Купалы, раздзелы з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа), так і творы сучасных аўтараў (“Жураўлі на Палессе ляцяць” А. Ставера, “Два полі “ А.Вярцінскага, “Камень ля вёскі Камень” К.Камейшы, “Маці” С.Грахоўскага і г.д.). Дзеці заўсёды з ахвотай удзельнічаюць у такіх віктарынах, бо гэта магчымасць праявіць сябе знаўцам беларускай літаратуры. Вельмі прыемна, што на вялікую колькасць пытанняў дзеці змаглі даць правільныя адказы без дадатковых падказак!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.

                                                                                         

«На нашым кiрмашы — усё ад душы»

Печать PDF

21 кастрычнiка ў групе падоўжанага дня для вучняў 4Б і 4В класаў прайшоў занятак «На нашым кiрмашы — усё ад душы». Дзецi далучылiся да гiсторыi i традыцый беларускага народа. Вучнi пазнаёмiлicя з кiрмашом як святочна абсталяваным гандлем вырабамi з саломы, iльну, дрэва, глiны, лазы, садавiны i гароднiны. На занятках дзецi гулялi ў беларускiя народныя гульнi «Гарлачык», «Гарачая бульба»; прымалi ўдзел у гульні-эстафеце «Ураджай»; выконвалi «Прыпеўкi», народную песню «Зайграй жа мне, дударочку». Дзецям спадабаліся заняткі, усе атрымалi добры настрой.

Выхавальнiк ГПД Гарэлiкава С.Т.

             

“Любімыя словы”

Печать PDF

14 кастрычніка ў 4А класе абдыўся Дзень роднай мовы пад назвай “Любімыя словы”.  Яго галоўная мэта — захаванне культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. З гэтай нагоды было прыемна дазнацца ў дзяцей аб іх любімых беларускіх словах. На слоўнікавых дрэвах можна было ўбачыць словы: Бацькаўшчына, Радзіма, матуля, настаўніца, зубраня, берасцянка і шмат іншых. Дзецям спадабаўся Дзень роднай мовы.

Настаўнік пачатковых класаў Трыхмінава Н.П.

                     

Інтэрактыўная гульня “Ці ведаеце вы Беларусь?”

Печать PDF

Беларусь невыпадкова называюць зямлёю пад белымі крыламі. Наш родны край чароўны і старажытны,  як сівая легенда. Гэта краіна таленавітых і працавітых людзей, продкі якіх славіліся мужнасцю, жыццёвай мудрасцю і сілай духу. Ведаць традыцыі, святы, славутых людзей павінен кожны беларус. З такой мэтай 7 кастрычніка для 5-8 класаў была праведзена інтэрактыўная гульня “Ці ведаеце вы Беларусь?”. Вучні знаёміліся з роднай краінай, яе культурай, гісторыяй, прыродай. Гульня  складалася з  наступных катэгорый : "Самыя-самыя", "Суайчыннікі", "Святы", "Стравы","Строі",  кожная з якіх уключала па 5 пытанняў адной тэматыкі. Цікава было даведацца пра самую высокую кропку Беларусі, самы старажытны горад, а таксама пра самую маленькую птушачку нашага краю. Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Ігнат Дамейка – землякі, якімі мы ганарымся. Каляды, Купалле, Вялікдзень – святы, якія мы і сёння шануем. Актыўна вучні адказвалі на пытанні, якія датычыліся беларускіх нацыянальных страў. Пераможцамі сталі ўсе ўдзельнікі, таму што па заканчэнні гульні ва ўсіх быў добры настрой і задавальненне ад працы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.