Все разделы

Новости
Одно окно
Социально-педагогическая поддержка и психологическая помощь
Условия приема
Творческие коллективы
История, традиции, достижения
Наши выпускники
Гимназическая газета "Камертон"
Азбука безопасности
Выпускнику
Фотоальбомы
Расписание
Портреты классов
Попечительский совет
Общественные организации
Библиотека
Папулярызацыя беларускай мовы
Организация питания
Шестой школьный день
Каникулы
"Могилевские наигрыши"
"Беларуская гiтара – 2023"
Видеоматериалы МГГКИ
Идеологическое, гражданское и патриотическое воспитание
ШАГ
Геноцид белорусского народа
Великая Отечественная война
Единый день информирования
Спортивная жизнь
Архив новостей
Новости
Об оказании ситуативной помощи людям с ограниченными возможностями (инвалидам)

Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня1294
mod_vvisit_counterВчера1329
mod_vvisit_counterЗа неделю1294
mod_vvisit_counterЗа прошлую неделю9880
mod_vvisit_counterЗа месяц31943
mod_vvisit_counterЗа прошлый месяц57265
mod_vvisit_counterЗа всё время2366412

Он-лайн : 21
Ваш IP адрес: 3.16.67.43
MOZILLA 5.0,
Сегодня: 2024-05-19 20:50

Cсылки


Телефоны справочных
служб

Великая Отечественная война:
подлинные истории

Военно-патриотическое
воспитание

Новости Министерства
образования РБ

Новости управления
по образованию
Могилевского горисполкома

Видеоматериалы
МГГКИ на канале

2022/2023 учебный год

Рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства”

Печать PDF

16 верасня вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства.
Дыктант мае на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання гэтага дня, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання.

 

 

Мая Беларусь

Печать PDF

8 верасня ў рамках папулярызацыi беларускай мовы ў 4 “А” класе была праведзена гульня-падарожжа “Мая Беларусь”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй Беларусі, успомнілі знакамітых людзей, з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі, тлумачылi сэнс прыказак, гулялі ў перакладчыкаў, паказалі веды пра сваю краіну…
Мерапрыемства садзейнiчала развiццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню любві да сваёй Радзімы.

Класны кіраўнік 4 “А” класа А.А. Гарадзецкая.

Дзень беларускага пісьменства – 2022

Печать PDF

У першы дзень навучальнага года ва ўсіх класах гімназіі-каледжа прайшлі інфармхвілінкі “Дзень беларускага пісьменства – 2022”.
Штогод сталіцай Дня беларускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў значны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, асветы і культуры, з якім непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць выдатных людзей Беларусі розных часоў.
XXIX Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 3–4 верасня 2022 года ў г.Добрушы Гомельскай вобласці.
Добрушскі раён падарыў свету аднаго з самых вядомых класікаў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя — Івана Пятровіча Шамякіна.
У канцэпцыю свята закладзены асноўныя тэмы, духоўны стрыжань свята — Год гістарычнай памяці, беларуская пісьменнасць, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушчыны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства пачынае рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў», якая стартуе 31 жніўня і завершыцца 4 верасня ў г.Добрушы.

 

"Прыгажэйшая на свеце - беларуская зямля"

Печать PDF

12 мая ў 1Б класе адбылася мастацкая праграма "Прыгажэйшая на свеце - беларуская зямля". Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, слухалі песню "Мой родны кут, як ты мне мілы!", размаўлялі пра прыгажосць роднага краю. Потым калектыўна стварылі мастацкую карціну.

                                    

Літаратурнае падарожжа «У чароўным свеце казак»

Печать PDF

З маленства казка ідзе побач з намі. Яна захапляе нас незвычайным і фантастычным святлом. 28 красавіка ў 1Б класе адбылося мерапрыемства пад назвай «У чароўным свеце казак». Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення казкі, удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў «Мая любімая казка», гулялі ў гульню «Складзі назву», а потым інсцэніравалі казку «Зайкава хатка». Хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі вывад, што казкі вучаць нас дабрыні, чалавечнасці і, дзякуючы ім, мы становімся лепш!

            

“Фарбы беларускай хаткі”

Печать PDF

21 красавіка вучні 3Б класа прынялі ўдзел у этнаграфічна-пазнавальнай праграме “Фарбы беларускай хаткі”. Вучні акунуліся ў гісторыю беларускай хаткі, пазнаёміліся са старадаўнімі прадметамі побыту і асаблівасцямі беларускага фальклору. 

         

Гадзіна «Знаўцы роднай мовы»

Печать PDF

14 красавіка ў 1А класе прайшла інтэлектуальная гадзіна «Знаўцы роднай мовы». Родная мова, матчына мова — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову. Свае здольнасці па беларускай мове першакласнікі праверылі ў гульні «Перакладчыкі»: збіралі прыказкі і прымаўкі, склалі цудоўную кветку з беларускіх слоў. У канцы заняткаў вучні прыйшлі да высновы: трэба ведаць родную мову, ведаць, як адзначаліся спрадвеку святы на нашай зямлі, спяваць беларускія песні, гуляць у беларускія гульні.

                                            

“Гронкі радасці”

Печать PDF

На працягу ўсяго навучальнага года 5А, 7А, 8А класы і 2 курс удзельнічаюць у гарадскім інтэрнэт-марафоне  "CLASSный скетчбук". У сакавіку месяцы, у межах Міжнароднага дня роднай мовы, ім прапанавалі зрабіць старонку на беларускай мове “Гронкі радасці”. Вучні 8А класа знялі відэаролік, у якім пазнаёмілі гледачоў з беларускімі словамі. Сцяпанава Паліна, вучаніца 5А класа, прачытала верш Антона Янкоўскага “Я збудую сваю краіну”. 2 курс інсцэніраваў байку Кандрата Крапівы "Дыпламаваны Баран".  7А клас паўдзельнічаў у віктарыне “Беларуская скарбонка”.

Жадаем поспехаў рабятам! Любіце родную мову!

Відэаролікі можна паглядзець тут

“Гістарычная азбука”

Печать PDF

24 сакавіка вучні 3Б класа наведалі дзіцячы аддзел Магілёўскай абласной бібліятэкі. З хлопчыкамі і дзяўчынкамі правялі захапляльнае мерапрыемства “Гістарычная азбука”. Вучні шукалі скарбы ў беларускай гісторыі, знаёміліся са знакамітымі дзеячамі Беларусі і, нават, прынялі ўдзел у майстар-класе. 

       

Падарожжа «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь»

Печать PDF

Такое падарожжа адбылося ў 1А класе 10 сакавіка. Разам з Алесем і Янінай дзеці з задавальненнем павандравалі па роднай зямлі, падабралі да яе прыгожыя словы, слухалі вершы, складалі прыказкі, адгадвалі загадкі. У канцы падарожжа вучні падарылі «сэрцы» з пажаданнямі міру, дабра, шчасця, працвітання роднай Беларусі і паабяцалі добра вучыцца, каб зрабіць у будучым сваю краіну яшчэ больш прыгожай і багатай.

                 

“Гуканне вясны”

Печать PDF
Пасля доўгай зімы мы вельмі чакаем цёплай, сонечнай вясны. Нашы продкі, каб развітацца  з зімой і паскорыць надыход вясны, праводзілі прыгожы і радасны абрад “Гуканне вясны”. Дзяўчаты ў гэтыя дні на ўзвышшах спявалі песні-вяснянкі, у якіх вясна ўяўлялася маладой і прыгожай дзяўчынай. У песнях прасілі сонца хутчэй прагрэць зямлю. Моладзь вадзіла карагоды, наваколле ўпрыгожвалася яркімі стужкамі і рознакаляровымі папяровымі птушкамі. 1 сакавіка, у першы дзень вясны, вучні 5Б класа наведалі сваіх малодшых сяброў з 1 Б класа і  расказалі пра гэта яркае і самабытнае свята, дарылі дзецям птушачак, спявалі вяснянкі.

                                                                            

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”

Печать PDF

З 14 па 18 лютага ў гімназіі-каледжы праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”. Вучні актыўна прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах: віктарынах, інтэрактыўных гульнях, інсцэніроўках па мастацкіх творах, алімпіядзе.

Распачаўся тыдзень акцыяй “Вітаемся па-беларуску”. У гэты ж дзень адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў і прызёраў рэспубліканскай алімпіяды «Буслік – 2021».
Вучні 5-х і 6-х класаў наведалі абласную бібліятэку імя У.І.Леніна, дзе мелі магчымасць сустрэцца з гераіняй купалаўскай п’есы Паўлінкай, праглядзелі казку “Пшанічны каласок”, разгадвалі загадкі, перакладалі словы на беларускую мову.
Вучні 5 “Б” класа на гэтым тыдні ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Сцяжынкамі Беларусі”, 5 “А” – у гульні-конкурсе “Падарожжа па Мовазнавіі”. Вучні 5 “Б” і 6 “А” класа падрыхтавалі для анакласнікаў мерапрыемства “Гуканне вясны”, дзе расказалі пра гісторыю абрада, спелі веснавыя народныя песні, правялі майстар-клас, навучылі рабіць папяровых птушак.
Для навучэнцаў 6-ых класаў быў арганізаваны ўрок-суд ”Хто вінаваты?” па творы К.Чорнага “Насцечка”. Быў праведзены сапраўдны кастынг на ўдзел у мерапрыемстве. Суд прайшоў цікава, павучальна і выхаваўча. Многія ўдзельнікі праявілі акцёрскія здольнасці.
Сапраўдная інтэлектуальная барацьба адчувалася на інтэрактыўнай гульні “Ці ведаю я Беларусь?”, арганізаванай для вучняў 8-ых класаў.
Мэтай мерапрыемства стала развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхавання ў вучняў пачуцця калектывізму, узаемападтрымкі і ўзаемадапамогі, павышэння цікавасці і любові да роднага слова. У выніку, як заўсёды, перамагла дружба.
У 5-9 класах прайшла віктарына “Пазнай героя па апісанні”. У 7-х віктарына “Беларуская скарбонка”.
16 лютага традыцыйна масава і цікава прайшла гульня-конкурс “Буслік-2022” сярод навучэнцаў 3-9 класаў і 1 курса.
Вырашэнне моўных задач яшчэ больш далучыла дзяцей да роднай мовы.

Вельмі прыемна, што ў нашай гімназіі ёсць таленавітыя, нераўнадушныя і ініцыятыўныя вучні. Вялікі дзякуй за ўдзел у тыдні беларускай мовы і літаратуры!

                     

« Мы-беларусы»

Печать PDF

У 2Б класе прайшла гаворка, мэта якой - сфарміраваць у вучняў уяўленні аб беларускай нацыі. Вучні пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь, раскрылі адметныя якасці беларусаў, нашых продкаў.

                                          

"Давайце ганарыцца, што мы беларусы"

Печать PDF

10 лютага ў 2А класе прайшло мерапрыемства на тэму “Давайце ганарыцца, што мы беларусы” ў форме гульні-падарожжа. Сваё вандраванне вучні пачалі з Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, дзе даведаліся адкуль пайшлі назвы беларускіх гарадоў. Далей дзецям давялося спыніцца на розных станцыях: “Мая малая Радзіма”, “Перакладчык”, “Жывёлы і птушкі” , “Славутасці горада”. На кожнай станцыі дзеці разгадвалі загадкі, рашалі рэбусы, складалі пазлы, малявалі жывёл Беларусі, адказвалі на пытанні. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятычных пачуццяў, любові і павагі да сваёй Радзімы, свайго горада.

Настаўнік 2А класа Шчацініна А.У.