21 лютага ў 1В класе прайшло ток-шоу “Гімн роднай мове” і акцыя “Мае любімыя беларускія словы”, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы
22.02.2019
Да гэтага свята вучні пачалі рыхтавацца загадзя: намалявалі віншаванку, у якой шчыра выказалі любоў і павагу да роднай мовы, падрыхтавалі ток-шоу “Гімн роднай мове” і запрасілі ў госці да сябе вучняў 2Б класа. У прызначаны дзень, 21 лютага, бацькоў і настаўнікаў сустракалі дзяўчаты ў беларускіх касцюмах, якія нагадвалі аб свяце і прасілі напісаць любімыя словы па-беларуску. Далей вядучыя мерапрыемства (бацькі першакласнікаў) паведамілі дзецям аб тым, чаму для святкавання быў абраны гэты дзень.Арганізатары свята правялі інтэрактыў “Скарбонка роднай мовы”. Дзеці вельмі актыўна ўдзельнічалі: тлумачылі прыказкі, слухалі беларускую казку, спявалі народныя песні і танцавалі, а напрыканцы мерапрыемства ўсе разам вучылі “10 запаведзяў” .
10 запаведзяў:
Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцця век.
Віктар Швед
Свята атрымалася! Яно было вясёлым, цікавым і вельмі карысным для вучняў і іх бацькоў!Э.Д.Аўтушэнка
Фотографии смотрите в фотоальбоме
< Предыдущая | Следующая > |
---|