Папулярызацыя беларускай мовы
22 мая ў гімназіі-каледжы прайшла акцыя «Мультфільмы па-беларуску» для вучняў першых класаў. Дзяцей ва ўзросце 6-7 гадоў вельмі важна зацікавіць родным словам і пашырыць слоўнікавы запас навучэнцаў. Вучні з задавальненнем і цікавасцю прагледзелі мультфільмы "Дзед", “Піліпка”, “Прыгоды Несцеркі”, у якіх гучала беларускае слова. Пасля прагляду дзеці былі ўражаны мілагучнасцю беларускай мовы і выказалі пажаданне часцей праводзіць такія цікавыя акцыі.
Аўтушэнка Э.Д., Кузьміна Р.В.,выхавальнікі ГПД
Усе дзеці любяць адгадваць загадкі. Гэта не толькі вясёлая і займальная гульня, але і вельмі карысны занятак.
15 мая ў рамках папулярызацыі беларускай мовы ў 1 "Б" класе прайшло пазакласнае мерапрыемства "Беларуская мова ў здагадках".
Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, складалі з літар адгадкі, перакладалі іх з рускай мовы на беларускую, спрабавалі самі складаць загадкі пра жывёл.
Дзеці з радасцю выконвалі заданні, атрымліваючы добры настрой на доўгі час.
24 красавіка адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў лінгвістычнага конкурсу “Буслік”. Ён праводзіцца з 2004 года з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства. Доўгачаканыя вынікі парадавалі многіх навучэнцаў гімназіі-каледжа. З 76 удзельнікаў у гэтым годзе 18 атрымалі прызы. Незалежна ад выніку кожны ўдзельнік атрымлівае прыз "для ўсіх".
Віншуем усіх нераўнадушных да лёсу роднай мовы і запрашаем паказаць свае веды па беларускай мове і літаратуры ў наступным годзе!
17 красавіка ў 1 «А» класе прайшла цікавая гульня-прагулка «Мы едзем на цягніку».
У госці да дзяцей завіталі Васілёк і Васілінка. Усе разам адправіліся ў займальнае падарожжа па гарадах Беларусі, дзе дзяцей чакалі прыпынкі: "Перакладаем", "Прымяняем", "Тлумачым", "Ужываем". Дзеці адказвалі на пытанні, разважалі, разгадвалі крыжаванкі, выконвалі творчыя заданні. Цікавым было падарожжа па родным горадзе Магілёве, дзе вучні даведаліся пра сем цудаў, якія ёсць у родным горадзе. Усе так былі захоплены, што не заўважылі, як скончыўся ўрок і празвінеў званок. Гульня садзейнічала актывізацыі цікавасці да беларускай мовы, дазволіла ўвесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку.
Настаўнiк пачатковых класаў Мароз Т. М.
20 сакавіка ў рамках папулярызацыi беларускай мовы ў 2 “Б” класе было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Знаўцы беларускай мовы”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй Беларусі, з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі, тлумачылi сэнс прыказак, гулялі ў перакладчыкаў, паказалі веды пра сваю краіну..
Мерапрыемства садзейнiчала развiццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню любві да сваёй Радзімы.
Класны кіраўнік 2 “Б” класа А.А. Гарадзецкая.
1 сакавіка па традыцыі ў гімназіі-каледжы яскрава адзначылі народнае свята “Масленіца”.
Вучні 3-8 класаў прынялі ўдзел у святочнай праграме. Кожны клас рыхтаваў аповед пра пэўны дзень гэтага свята. Гучалі вершы, частушкі, былі і народныя гульні. Закончылася свята застоллем з блінамі! Гімназія весела сустрэла надыход вясны! Вітаем масленіцу!
27 лютага з навучэнцамi 2 «Б» класа выхавальнікам групы падоўжанага дня Бандарэнка Марынай Аляксандраўнай быў праведзены вусны часопiс «Гучы, наша родная мова».
На працягу мерапрыемства гучала толькі беларуская мова: удзельнікі прачыталі свае любімыя вершы, разгадвалі крыжаванку. Была арганізавана гульня «Знаўцы роднай мовы». Удзельнікі мерапрыемства з вялікім задавальненнем адгадвалі беларускія загадкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову, успаміналі прыказкі і прымаўкі, адказвалі на пытанні віктарыны.
21 лютага наша краіна адзначае Дзень роднай мовы. Вучні пачатковых класаў адзначылі гэты дзень весела і пазнавальна. Правялі дзень, гуляючы ў народныя дзіцячыя гульні.
Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. У гульнях яны мацнеюць фізічна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, узаемадзейнічаць у калектыве.
Беларускі народ вельмі багаты на разнастайныя гульні для дзяцей. Гэта "Замароджаныя", "Грушка", "Вожык і мышы", "Фарбы", "Гарлачык" і іншыя. Спадзяемся, што такая форма адпачынку стане традыцыяй, а вучні будуць размаўляць па-беларуску і з павагай адносіцца да беларускай культуры.
З 17.02 па 21.02.2025 у гімназіі-каледжы праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”. Вучні актыўна прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах: віктарынах, інтэрактыўных гульнях, інсцэніроўках па мастацкіх творах, алімпіядзе. Дэвізам тыдня сталі словы нашага земляка Аляксея Пысіна:
Дала мне маці гэту мову,
Каб не нямым прыйшоў у свет,
Дала мне маці гэту мову,
Як спадчыну і запавет.
Распачаўся тыдзень акцыямі «Маё любімае слова па-беларуску”, “Вітаемся па-беларуску”. Ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйна-выхаваўчыя хвілінкі “Цікавыя факты пра Беларусь і беларускую мову”.
Вучні 5-х класаў на гэтым тыдні ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Адкуль пайшлі назвы гарадоў”, дзе даведаліся назва якога горада паходзіць ад імя князя, а якіх ад назваў рэк, які горад першым набыў права на самакіраванне. Успомнілі легенды пра паходжанне назвы роднага Магілева і Гомеля, Брэста і Віцебска.
Для вучняў 6-ых класаў была арганізавана інтэрактыўная гульня “Беларуская скарбонка”, дзе кожны змог праявіць свае веды па арфаграфіі роднай мовы.
Акцёрскія здольнасці прадэманстравалі вучні 7-х класаў у тэатралізаваным мерапрыемстве па творы З.Бядулі “На Каляды к сыну”. Удзельнікам прыйшлося прайсці сапраўдны кастынг, каб паўдзельнічаць у пастаноўцы.
Віктарына “Рускай мове дай разгрузку–размаўляй па-беларуску” прайшла сярод навучэнцаў 8-х класаў. Мэтай мерапрыемства стала развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхавання ў вучняў пачуцця калектывізму, узаемадапамогі, павышэння цікавасці і любові да роднага слова. У выніку, як заўсёды, перамагла дружба.
Інтэрактыўны квэст “Мова родная–мова модная” прайшоў сярод 9-цікласнікаў. Прыйшлося праявіць не толькі кемлівасць і вынаходлівасць, але і ўменне разгадваць загадкі і рэбусы.
У 5-9 класах прайшла віктарына “Пазнай героя па апісанні”.
20 лютага вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у І этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Тыя, хто лепш за ўсіх выканаў заданні, будуць прымаць удзел у ІІ гарадскім этапе. Вырашэнне моўных задач яшчэ больш далучыла дзяцей да роднай мовы.
Вельмі прыемна, што ў нашай гімназіі ёсць таленавітыя, нераўнадушныя і ініцыятыўныя вучні. Вялікі дзякуй за ўдзел у тыдні беларускай мовы і літаратуры. Да новых сустрэч!
Еще статьи...
- Конкурс «Музычныя валошкі»
- "Святкі-Калядкі" ў пачатковай школе
- Вiктарына "Свая гульня"
- Віктарына «Мая Радзіма Беларусь»
- Інтэлектуальная гульня “Пагаворым на роднай мове”
- Гульня-конкурс «Пазнаёмімся з роднымі словамі»
- Інтэрактыўная гульня “Сцяжынкамі Беларусі”
- Віктарына «Пазнай твор па першых радках»
- "Шчодрая ярмарка-2024"
- Гульня «Хай гучыць беларускае слова!»