Да Міжнароднага дня роднай мовы

Печать

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднай мовы” вучні 6-х класаў 23 лютага наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку імя Леніна. Супрацоўнікі юнацкага аддзела прадставілі казку беларускага пісьменніка Г.П. Аўласенкі "Як казкі пераблыталіся". Шасцікласнікі не толькі паглядзелі казку, але прынялі актыўны ўдзел у гульні-віктарыне "Вандроўка па чароўнай краіне Казак". Яны збіралі пазлы з ілюстрацыямі да беларускіх народных казак, адгадвалі герояў казак у віктарыне "Трэці лішні" і гульні "Назаві герояў казкі", складвалі крыжаванку "Беларускія народныя казкі". Усе атрымалі салодкія падарункі, зрабілі фотаздымкі на памяць з тэатральнымі лялькамі, паспрабавалі сябе ў ролі акцёраў, а супрацоўнікі бібліятэкі пажадалі дзецям шанаваць родную мову і чытаць больш цікавых кніг.