Тэатралізаванае мерапрыемства “На Каляды к сыну”

Печать

Шануем мы бацькоў імёны:

навука і прыклад нам яны.

Уладзімір Жылка

9 лютага ў 7-х класах прайшло тэатралізаванае мерапрыемства па творы Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”. Вучні самі рапрацавалі сцэнарый аднаго з эпізодаў апавядання, размеркавалі ролі, падрыхтавалі касцюмы. У апавяданні ўзнімаецца адвечная маральная праблема бацькоў і дзяцей, яно выхоўвае павагу да старэйшых.

Інсцэніроўка мастацкіх твораў дазваляе выявіць у вучняў артыстычныя здольнасці, выпрацаваць навыкі выразнага чытання, выхоўваць мастацкі эстэтычны густ.


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.