Гульня-падарожжа «Сябруй з роднай мовай. Куточак Беларусi»

Печать

26 студзеня 2023 года ў 3 «Б» класе прайшла гульня-падарожжа «Сябруй з роднай мовай. Куточак Беларусi».  Дзецi не проста размаўлялi  на беларускай мове, а падарожнiчалi па яе прасторах. А для таго, каб падарожнiчаць, зусiм не абавязкова купляць бiлет, садзiцца на цягнiк цi ў  аўтобус. У падарожжа можна адправiцца, не выходзячы з класа, дастаткова паклiкаць на дапамогу фантазiю i веды. «Падарожнiкi» ўдзельнiчалi ў конкурсах: адгадвалi загадкi, тлумачылi прыказкi, гулялi ў перакладчыкаў, разгадвалi рэбусы, крыжаванкi. Адбылася захапляльная гульня. Усе ўдзельнiкi падарожжа выказалi свае пажаданнi  роднай мове, каб яна квiтнела яшчэ не адно стагоддзе.


Выхавальнiк ГПД Бандарэнка М.А.