Урок-гульня «Хто хоча стаць выдатнікам?»

Печать

У чарговы беларускамоўны чацвер у 6-ых класах адбыўся ўрок-гульня “Хто хоча стаць выдатнікам?” Вучні працавалі ў камандах і адказвалі на пытанні па тэме “Сінтаксіс і пунктуацыя”. Кожны меў магчымасць паказаць свае веды па гэтым раздзеле мовазнаўства. Гульня дала магчымасць паўтарыць вучням тэмы, якія яны ўжо прайшлі і ўспомніць, што называецца дзейнікам і выказнікам, якія сказы бываюць па мэце выказвання і інтанацыі, асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове (беларусы гавораць: смяяцца з яго, хварэць на грып, думаць пра школу і г. д.). Пераможцам стала каманда “Бульбашы”, яны далі правільныя адказы на ўсе пытанні.


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.