Гульня «Перакладчык»

Печать

8 снежня ў 3"Б" класе прайшла гульня «Перакладчык». Дзве каманды спаборнічалі ў перакладзе слоў з беларускай мовы на рускую і наадварот. Пакуль каманды рыхтаваліся, астатнія вучні разгадвалі загадкі. Па выніках усе ўдзельнікі гульні  атрымалі карцінкі-размалёўкі. Агульным рашэннем іх перадалі першакласнікам. Усе засталіся вельмі задаволенымі.

Настаўнік пачатковых класаў Дзядкова Л.Л.