Выстава, прысвечаная 140-годдзю Якуба Коласа

Печать

У 2022 годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. На працягу ўсяго года ўрачыстыя мерапрыемствы па ўшанаванні славутых песняроў прайшлі па ўсёй Беларусі.
Прайсці па шляху Я. Коласа і ўспомніць яго творчасць запрашае выстава ў бібліятэцы гімназіі-каледжа “Як песня народа – неўміручы наш Колас”. На ёй прадстаўлены фотаздымкі, малюнкі вучняў па творах, кнігі пісьменніка. Для вучняў супрацоўнікі бібліятэкі праводзяць віктарыну “Жыццё на стагоддзі” па старонках жыцця і творчасці беларускага песняра.