Завочнае падарожжа "Родны Магілёў"

Печать
У слаўным, родным Магілёве
Жыві, працуй, вучысь,кахай!
Геройскі горад беларускі –
Славянскі, шчыры, мілы край!
Гэтымі радкамі верша Уладзіміра Кавалёва, беларускага навукоўца, ураджэнца Магілёўскай вобласці, 10 лістапада ў вучняў 3 “А” класа распачалося завочнае падарожжа “Родны Магілёў”.
У час вандроўкі вучні “прайшліся” па самых вядомых вуліцах нашага горада: Першамайскай і Ленінскай -  “зазірнулі” на плошчу Славы, “загадалі” жаданне каля астролага. А яшчэ “пабывалі” ў месцы, значным не толькі для магіляўчан, але і для ўсіх жыхароў нашай роднай Беларусі – на Буйніцкім полі. Яшчэ вучні “наведалі” Заасад і адкрыты музейны комплекс “Горад майстроў”.
Гэта мерапрыемства дапамагло фарміраваць у вучняў паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны, садзейнічала выхаванню ў дзяцей пачуцця любові да зямлі бацькоў, да роднага краю.
Настаўнік Шчацініна А.У.