“Гронкі радасці”

Печать

На працягу ўсяго навучальнага года 5А, 7А, 8А класы і 2 курс удзельнічаюць у гарадскім інтэрнэт-марафоне  "CLASSный скетчбук". У сакавіку месяцы, у межах Міжнароднага дня роднай мовы, ім прапанавалі зрабіць старонку на беларускай мове “Гронкі радасці”. Вучні 8А класа знялі відэаролік, у якім пазнаёмілі гледачоў з беларускімі словамі. Сцяпанава Паліна, вучаніца 5А класа, прачытала верш Антона Янкоўскага “Я збудую сваю краіну”. 2 курс інсцэніраваў байку Кандрата Крапівы "Дыпламаваны Баран".  7А клас паўдзельнічаў у віктарыне “Беларуская скарбонка”.

Жадаем поспехаў рабятам! Любіце родную мову!

Відэаролікі можна паглядзець тут