Гадзіна «Знаўцы роднай мовы»

Печать

14 красавіка ў 1А класе прайшла інтэлектуальная гадзіна «Знаўцы роднай мовы». Родная мова, матчына мова — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову. Свае здольнасці па беларускай мове першакласнікі праверылі ў гульні «Перакладчыкі»: збіралі прыказкі і прымаўкі, склалі цудоўную кветку з беларускіх слоў. У канцы заняткаў вучні прыйшлі да высновы: трэба ведаць родную мову, ведаць, як адзначаліся спрадвеку святы на нашай зямлі, спяваць беларускія песні, гуляць у беларускія гульні.