Падарожжа «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь»

Печать

Такое падарожжа адбылося ў 1А класе 10 сакавіка. Разам з Алесем і Янінай дзеці з задавальненнем павандравалі па роднай зямлі, падабралі да яе прыгожыя словы, слухалі вершы, складалі прыказкі, адгадвалі загадкі. У канцы падарожжа вучні падарылі «сэрцы» з пажаданнямі міру, дабра, шчасця, працвітання роднай Беларусі і паабяцалі добра вучыцца, каб зрабіць у будучым сваю краіну яшчэ больш прыгожай і багатай.