Дзень народнага адзінства. Гімназія-калледж у Мінску

Печать

17 верасня ў Дзень народнага адзінства для прадстаўнікоў таленавітай моладзі Магілева, якія напярэдадні атрымалі пасведчанні Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Реэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў Магілеўскім гарвыканкаме, была арганізавана экскурсійная паездка ў горад Мінск. Сярод іх і навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгенія Глебава. Пад час паездкі яны пабывалі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы і Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі.

Наведванне гэтых музеяў не стала выпадковым, таму што таленавітыя юнакі і дзяўчаты праслаўляюць родную краіну менавіта ў творчых конкурсах і фестывалях. Таксама ў гэтым годзе споўнілася 140 год з дня нараджэння вялікага беларускага песняра, творы якого перакладзены на 100 моў свету. Пад час экскурсіі навучэнцы даведаліся шмат цікавага пра жыцце і творчасць Купалы, паўдзельнічалі ў віктарыне, пад час якой прадэманстравалі добрыя веды літаратурнай спадчыны класіка беларускай літаратуры.

У гэты дзень у Мінску ладзілася шмат святочных канцэртаў на адкрытых пляцоўках горада. У нашых навучэнцаў таксама была магчымасць паслухаць творы беларускіх кампазітараў розных часоў у выкананні сімфанічнага аркестру на Нямізе.