Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”

Печать

З 14 па 18 лютага ў гімназіі-каледжы праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”. Вучні актыўна прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах: віктарынах, інтэрактыўных гульнях, інсцэніроўках па мастацкіх творах, алімпіядзе.

Распачаўся тыдзень акцыяй “Вітаемся па-беларуску”. У гэты ж дзень адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў і прызёраў рэспубліканскай алімпіяды «Буслік – 2021».
Вучні 5-х і 6-х класаў наведалі абласную бібліятэку імя У.І.Леніна, дзе мелі магчымасць сустрэцца з гераіняй купалаўскай п’есы Паўлінкай, праглядзелі казку “Пшанічны каласок”, разгадвалі загадкі, перакладалі словы на беларускую мову.
Вучні 5 “Б” класа на гэтым тыдні ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Сцяжынкамі Беларусі”, 5 “А” – у гульні-конкурсе “Падарожжа па Мовазнавіі”. Вучні 5 “Б” і 6 “А” класа падрыхтавалі для анакласнікаў мерапрыемства “Гуканне вясны”, дзе расказалі пра гісторыю абрада, спелі веснавыя народныя песні, правялі майстар-клас, навучылі рабіць папяровых птушак.
Для навучэнцаў 6-ых класаў быў арганізаваны ўрок-суд ”Хто вінаваты?” па творы К.Чорнага “Насцечка”. Быў праведзены сапраўдны кастынг на ўдзел у мерапрыемстве. Суд прайшоў цікава, павучальна і выхаваўча. Многія ўдзельнікі праявілі акцёрскія здольнасці.
Сапраўдная інтэлектуальная барацьба адчувалася на інтэрактыўнай гульні “Ці ведаю я Беларусь?”, арганізаванай для вучняў 8-ых класаў.
Мэтай мерапрыемства стала развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхавання ў вучняў пачуцця калектывізму, узаемападтрымкі і ўзаемадапамогі, павышэння цікавасці і любові да роднага слова. У выніку, як заўсёды, перамагла дружба.
У 5-9 класах прайшла віктарына “Пазнай героя па апісанні”. У 7-х віктарына “Беларуская скарбонка”.
16 лютага традыцыйна масава і цікава прайшла гульня-конкурс “Буслік-2022” сярод навучэнцаў 3-9 класаў і 1 курса.
Вырашэнне моўных задач яшчэ больш далучыла дзяцей да роднай мовы.

Вельмі прыемна, што ў нашай гімназіі ёсць таленавітыя, нераўнадушныя і ініцыятыўныя вучні. Вялікі дзякуй за ўдзел у тыдні беларускай мовы і літаратуры!