Акцыя “Мультфільмы па-беларуску”

Печать

Выхаванне любові і павагі да роднай мовы і культуры пачынаецца з маленства. І вялікую ролю ў гэтым адыгрываюць медыя рэсурсы. Прагляд мультфільмаў для дзяцей - гэта самае цiкавае.

Падчас мерапрыемства дзеці паглядзелі мультфільм «Піліпка» па матывах беларускай народнай казкі. Яна пра хлопчыка, які сваёй дабрынёй змог адолець зло. Дзецям вельмі спадабалася, і яны выказалі жаданне і далей знаёміцца з мультфільмамі на беларускай мове.

Выхавальнiк ГПД Кузьміна Р.В.