Літаратурна-музычная гасцёўня “Мелодыі роднага краю”

Печать

Беларуская мова – мелодыя сэрца!
Гэтымі словамі пачалася літаратурна-музычная гасцёўня “Мелодыі роднага краю”, якая адбылася 22 верасня ў
групе падоўжанага дня 3А класа. На мерапрыемстве  звонкім ручаём ліліся беларускія песні, гучалі народныя інструменты. Пранікнёныя радкі з вершаў беларускіх паэтаў кранулі тонкія струны душы ўдзельнікаў гасцёўні і абудзілі пачуццё гонару за мілагучнае роднае слова. А птушка шчасця, зробленая вучнямі у народным стылі, падаравала добры настрой удзельнікам мерапрыемства. Сустрэча пакінула прыемныя ўражанні, а мелодыі роднага слова напоўнілі сэрцы юных беларусаў, натхняючы на светлае, шчаслівае жыццё ў самай лепшай краіне на свеце — Беларусі.

Э.Д.Аўтушэнка, выхавальнік ГПД