Дзень беларускага пісьменства – 2022

Печать

У першы дзень навучальнага года ва ўсіх класах гімназіі-каледжа прайшлі інфармхвілінкі “Дзень беларускага пісьменства – 2022”.
Штогод сталіцай Дня беларускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў значны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, асветы і культуры, з якім непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць выдатных людзей Беларусі розных часоў.
XXIX Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 3–4 верасня 2022 года ў г.Добрушы Гомельскай вобласці.
Добрушскі раён падарыў свету аднаго з самых вядомых класікаў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя — Івана Пятровіча Шамякіна.
У канцэпцыю свята закладзены асноўныя тэмы, духоўны стрыжань свята — Год гістарычнай памяці, беларуская пісьменнасць, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушчыны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства пачынае рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў», якая стартуе 31 жніўня і завершыцца 4 верасня ў г.Добрушы.