"Давайце ганарыцца, што мы беларусы"

Печать

10 лютага ў 2А класе прайшло мерапрыемства на тэму “Давайце ганарыцца, што мы беларусы” ў форме гульні-падарожжа. Сваё вандраванне вучні пачалі з Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, дзе даведаліся адкуль пайшлі назвы беларускіх гарадоў. Далей дзецям давялося спыніцца на розных станцыях: “Мая малая Радзіма”, “Перакладчык”, “Жывёлы і птушкі” , “Славутасці горада”. На кожнай станцыі дзеці разгадвалі загадкі, рашалі рэбусы, складалі пазлы, малявалі жывёл Беларусі, адказвалі на пытанні. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятычных пачуццяў, любові і павагі да сваёй Радзімы, свайго горада.

Настаўнік 2А класа Шчацініна А.У.