Гарадскі конкурс буктрэйлераў “Люблю чытаць па-беларуску”

Печать

Падведзены вынікі гарадскога конкурсу буктрэйлераў “Люблю чытаць па-беларуску”, у якім вучні гімназіі-каледжа ўдзельнічаюць трэці год. Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця цікавасці да вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”, папулярызацыі кніг ў маладзёжным асяроддзі.
Тэма была вызначана так: “Кнігі-юбіляры беларускіх пісьменнікаў 2021 года”, “Твор беларускага пісьменніка-юбіляра 2021 года”. Вучаніца 5 класа Цыганова Ганна стварыла буктрэйлер на зборнік вершаваных твораў Янкі Лучыны. Выбар быў невыпадковы: на музычным конкурсе вакалістаў Ганна спявала “Калыханку” на словы Янкі Лучыны. Створаны буктрэйлер атрымаў заслужаную ўзнагароду – дыплом 2 ступені. Віншуем Ганну і шчыра жадаем поспехаў!