Пазнавальная гадзіна “Як прыйшоў хлеб ” у 1А класе

Печать

27 верасня выхавальнік Мурзянкова В. А. з вучнямі 1А класа правяла пазнавальную гадзіну  «Як прыйшоў хлеб». Удзельнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа пад  музыку А. Вярцінскага «Хлеб» у старажытныя часы, каб даведацца, як на Зямлі з’явіўся першы хлеб i адкуль пайшла яго назва.

Дзеці вывучылі   прыказку («Хлеб – усяму галава»), пазнаёміліся з назвамі  хлеба на роднай мове. Завяршылася пазнавальная гадзіна  выстаўкай  «Хлеб – усяму галава».