Маці, мамачка, матуля!

Печать
Маці – пачатак усіх пачаткаў, апора і надзея,
будучае народа, падтрымка ў горы і радасці.
С.Грахоўскі

11 кастрычніка ў 1Б класе адбыўся занятак, прысвечаны "Дню маці". Першакласнікі робяць свае першыя крокі ў вывучэнні роднай мовы, але слова "маці" гучыць амаль на ўсіх мовах аднолькава. У час занятку вучні вывучалі песню "Маці, сонейка і я – мы адна сям’я!", чыталі вершы пра маці, вывучалі назвы кветак, рабілі паштоўку сваімі рукамі. На прыканцы вучні разам з настаўніцай зрабілі вынік, што маці – найлепшае і найцудоўнейшае з усяго, што створана калі-небудзь прыродай. Маці – гэта дом, адкуль мы выйшлі. Маці – гэта цяпло і спакой. Трэба шанаваць іх і дапамагаць нашым матулям.

Настаўнік пачатковых класаў Мароз Т.М.