"Беларус i беларусачка" ў 1Б класе

Печать

25 кастрычнiка выхавальнік Гарэлiкава С.Т. правяла ў 1Б класе занятак па адукацыйнай вобласцi "Мастацтва"(маляванне) на тэму "Беларус i беларусачка".  Лічыцца: пасля мовы (бо "спачатку было слова") народнае адзенне ("па адзежы сустракаюць") — найважнейшая этнаадметнасць. На занятках, прысвечаных беларускаму строю, вучні знаёміліся з асаблівасцямі беларускага нацыянальнага касцюма, яго элементамі, пашыралі свае веды пра беларускую вышыўку ткацтва. А самай галоўнай мэтай заняткаў было фарміраванне паважлівых адносін да сваёй Радзімы, выхаванне пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.