Віктарына «Пазнай твор па першых радках”

Печать

8 лістапада 7 і 8 класам настаўнікі беларускай мовы прапанавалі віктарыну «Пазнай твор па першых радках”. На перапынках вучні, неабыякавыя да беларускай літаратуры, успаміналі творы, якія вывучалі ў папярэдніх класах. Сярод іх былі як класічныя творы (вершы М. Багдановіча “Маёвая песня”, “Вадзянік”,паэма “Курган” Я.Купалы, раздзелы з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа), так і творы сучасных аўтараў (“Жураўлі на Палессе ляцяць” А. Ставера, “Два полі “ А.Вярцінскага, “Камень ля вёскі Камень” К.Камейшы, “Маці” С.Грахоўскага і г.д.). Дзеці заўсёды з ахвотай удзельнічаюць у такіх віктарынах, бо гэта магчымасць праявіць сябе знаўцам беларускай літаратуры. Вельмі прыемна, што на вялікую колькасць пытанняў дзеці змаглі даць правільныя адказы без дадатковых падказак!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.