Майстар-клас «Захаваем традыцыі. Беларуская народная лялька-абярэг»

Печать

Сёння сам час патрабуе звярнуцца ўсім нам да сваіх вытокаў, да беларускай нацыянальнай культуры, да роднай мовы.

22 лістапада 2018 года ў 1В класе выхавальнік Э.Д.Аўтушэнка з мэтай далучэння дзяцей да спадчыны беларусаў правяла майстар-клас «Захаваем традыцыі. Беларуская народная лялька-абярэг».

Вучні на занятках даведаліся пра тое, што лялька на працягу многіх стагоддзяў з'яўлялася часткай народнай культуры і ўспрымалася беларусамі як абярэг. Яшчэ да нараджэння дзіцяці будучая маці рабіла ляльку-берагіню. Важна было не выкарыстоўваць пры вырабе нажніцы і іголкі, бо гэта лічылася дрэннай прыкметай. Яе нельга было ні ўкалоць, ні парэзаць, паколькі ў ёй захоўвалася мацярынская пяшчота і любоў. Ляльку скручвалі з ільняной тканіны. Затым клалі ў люльку, каб берагіня абагрэла дзіцяці.

На занятках кожны вучань быў майстрам і рабіў сваю ляльку-берагіню. Дзеці з вялікім задавальненнем апранулі яе і пазнаёміліся з новымі беларускімі словамі: лялька, кашуля, спадніца, хустка і г.д. А потым пераклалі гэтыя словы на рускую мову.

Аўтушэнка Э.Д., выхавальнік ГПД