"Колеры года. Зіма" ў 2А класе

Печать

Калі ты нарадзіўся беларусам, калі жывеш на беларускай зямлі, нельга не шанаваць родную мову!
29 лістапада ў 2А класе ў цікавай і займальнай форме прайшло мерапрыемства "Колеры года. Зіма". Вучні гулялі ў "снежныя камы": шукалі беларускім словам адпаведныя рускія, успаміналі назвы зімовых месяцаў, тлумачылі, чаму менавіта так яны называюцца. А яшчэ маленькія беларусы "збіралі" сняжынкі са складамі і запаміналі народныя прыметы. У канцы занятка вучні разам з настаўнікам склалі цудоўны сінквейн пра сняжынку.
Беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе шанавалі і на ёй размаўлялі!

Класны кіраўнік Яўсеева Т.А.