Падарожжа "Скарбы беларускага краю"

Печать

З мэтай пашырэння ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, узбагачэння і актывізацыі слоўніка вучняў і фарміравання паважлівых адносін да сваёй Радзімы выхавальнік С. А. Сідарэнка 13 снежня 2018 года ў 2А класе правяла падарожжа "Скарбы беларускага краю".
Вучні пазнаёміліся з беларускім звычаем сустрэчы гасцей. Разам з Алесем і Янінай выхаванцы "павандравалі" па Беларусі: разгледзелі карціны роднага краю, падабралі да іх прыгожыя словы, чыталі вершы, складалі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі ад бабкі Агапкі.
Кожны з вучняў пабываў у ролі майстра-ўмельца. Дзяўчынкі з вялікім задавальненнем зрабілі ляльку-берагіню, а хлопчыкі - беларускую цацку-свістульку. У канцы падарожжа выхаванцы падарылі "сэрцы" з пажаданнямі роднай Беларусі.

Выхавальнік ГПД С.А. Сідарэнка