Крокі ў мінуўшчыну

Печать

Напярэдадні  Дня роднай мовы, 20 лютага, навучэнцы 7-ых і 8-ых класаў наведалі бібліятэку імя У.І. Леніна. Ім была прадстаўлена пазнавальная гадзіна "Малюнкі лёсу: арнамент у жыцці беларусаў". Навучэнцаў пазнаёмілі з беларускімі сімваламі, іх значэннямі, расказалі пра гісторыю арнамента. Акрамя таго, дзеці прынялі ўдзел у віктарынах "На чым іграе музыка...", "Працягні песню", наведалі алею магілёўскіх дыялектаў.