21 лютага ў 1В класе прайшло ток-шоу “Гімн роднай мове” і акцыя “Мае любімыя беларускія словы”, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы

Печать
Да гэтага свята вучні пачалі рыхтавацца загадзя: намалявалі  віншаванку, у якой шчыра выказалі любоў і павагу да роднай мовы, падрыхтавалі ток-шоу “Гімн роднай мове” і запрасілі ў госці да сябе вучняў 2Б класа. У прызначаны дзень, 21 лютага, бацькоў і настаўнікаў сустракалі дзяўчаты ў беларускіх касцюмах, якія нагадвалі аб свяце і прасілі напісаць любімыя словы па-беларуску. Далей вядучыя мерапрыемства (бацькі першакласнікаў) паведамілі дзецям аб тым, чаму для святкавання быў абраны гэты дзень.

Арганізатары свята  правялі інтэрактыў “Скарбонка роднай мовы”. Дзеці вельмі  актыўна ўдзельнічалі: тлумачылі прыказкі, слухалі  беларускую казку, спявалі народныя песні і танцавалі, а напрыканцы мерапрыемства ўсе разам вучылі “10 запаведзяў” .

10 запаведзяў:
Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцця век.

   Віктар Швед

Свята атрымалася! Яно было вясёлым, цікавым і вельмі карысным для вучняў і іх бацькоў!

Э.Д.Аўтушэнка

Фотографии смотрите в фотоальбоме