21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Печать

Міжнародны дзень роднай мовы прайшоў у гімназіі-каледжы вельмі насычана. Целеш Анастасія (9Б клас) падрыхтавала да свята насценную газету, прысвечаную гэтаму святу. Газета сустракала вучняў у фае корпуса № 2, яна знаёміла з гісторыяй свята, а таксама змяшчала выказванні выдатных дзеячоў (Ф. Багушэвіча, В.Ластоўскага, А.Ставера) пра родную мову, якія сталі крылатымі.

Аматары беларускай мовы (а іх назбіралася 72) у гэты дзень прымалі ўдзел у Рэспубліканскай гульні-конкурсу “Буслік-2019”. Будзем з нецярпеннем чакаць вынікаў конкурсу і прызоў!

Дзявятыя класы наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку імя Леніна, дзе прынялі ўдзел у літаратурным марафоне “Песня роднай зямлі” з удзелам  магілёўскіх пісьменнікаў, а таксама паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “З родным словам круглы год”. Найбольш актыўныя (Целеш Анастасія, Малхасян Марына, Аксёнава Ксенія) атрымалі памятныя падарункі.

Для малодшых школьнікаў выхавальнік ГПД Аўтушэнка Э.Д. падрыхтавала ток-шоу “Гімн роднай мове” і акцыю “Мае любімыя словы”. 

Дабравольская І.В.