Свята “Масленіца”

Печать

На гэтым тыдні ў гімназіі-каледжы прайшло традыцыйнае штогодняе свята “Масленіца”. Свята праводзілі і ў пачатковых класах (1 “Б”, 2 “Б”), і сярод вучняў 5-9 класаў. Дзеці падрыхтавалі вясёлую святочную праграму на беларускай мове з цікавымі гульнямі і салодкімі прызамі. Кульмінацыяй свята было падпальванне пудзела Масленіцы. А напрыканцы адбыўся фестываль бліноў. Кожны клас падрыхтаваў святочны стол з блінамі, самаварам і рознымі прысмакамі. Вучні весела і смачна сустрэлі вясну!

Дабравольская І.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры