Прэзентацыя "Беларускі арнамент у адзенні"

Печать

14 сакавіка ў 1В класе прайшла прэзентацыя "Беларускі арнамент у адзенні". Вучні здзейснілі цікавае падарожжа ў свет творчасці  беларускага народа, пазнаёміліся з нацыянальным  беларускім адзеннем, яго каляровым спалучэннем. Даведаліся пра адлюстраванне беларускага ўзору, геаметрычныя формы, колер і старажытныя ўзоры-сімвалы.  Хлопчыкі і дзяўчынкі малявалі віншавальныя паштоўкі з пажаданнямі ад продкаў.  Паштоўкі сталі цудоўным падарункам для блізкіх. Дзеці зазірнулі ў мінулае, дакрануліся да народнага мастацтва. Гэта наша спадчына, аснова для развіцця сучаснай культуры, мы павінны яе ведаць і захоўваць.