“Ні дня без радка”. 123 гады споўнілася са дня нараджэння Кандрата Крапівы

Печать
5 сакавіка беларускаму пісьменніку, паэту, сатырыку, драматургу, перакладчыку, грамадскаму дзеячу, літаратуразнаўцу Кандрату Крапіве споўнілася б 123 гады. Вострай мовай сатыры ён распавядаў праўду аб людскіх характарах, а сакавітасць беларускай мовы ўвекавечыў у знакамітых слоўніках. Ён перажыў усе ўзрушэнні ХХ стагоддзя: рэвалюцыю і дзве сусветныя вайны. Яшчэ пры жыцці прызнаны класік, Крапіва ўнесены ў школьныя праграмы, увекавечаны ў тэатральных пастаноўках і тэлеэкранізацыях.

Вучні 9 “Б” класа да дня нараджэння пісьменніка стварылі электронную газету “Кандрат Крапіва. Галерэя сатырычных вобразаў”, у ёй змешчаны ілюстрацыі да баек , а таксама цытаты з твораў, якія сёння сталі афарызмамі.

Дабравольская І.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры