Іінфармацыйна-выхаваўчая хвілінка “Цікавыя факты пра беларускую мову”

Печать

4 красавіка вучні 9-ых класаў Крушанаў Віктар і Карпешка Лада правялі  інфармацыйна-выхаваўчую хвілінку “Цікавыя факты пра беларускую мову” для вучняў 5 і 6-х класаў. Дзевяцікласнікі расказалі пра слоўнікавы склад нашай мовы, пра тое, што яе лічуць самай мілагучнай пасля італьянскай, пра помнік літары Ў у Полацку.

Цікавыя факты пра беларускую мову:

- Нашая мова – адная з самых багатых у свеце. Яна налічвае да 500 тысяч словаў, дыялектная – ад 1,5 да 2 мільёнаў.
- Гісторыя яе пісьменства налічвае больш за 10 стагоддзяў.
- Мова мае тры алфавіты: кірыліца, лацініца і арабская вязь.
- Займела статус дзяржаўнай яшчэ ў ВКЛ.
- Паводле UNESCO – самая мілагучная пасля італьянскай.
- У рэйтынгу моваў паводле колькасці носьбітаў займае 69-е месца.
- Адпаведна апошняму перапісу, назвалі роднаю 53 % насельніцтва.
- Венгерскі матэматык і лінгвіст Андраш Корнай апублікаваў у 2013-м навуковую працу "Лічбавая смерць моў". Ён вывучаў сусветныя мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання ў інтэрнэце і ў электронных прыладах. Беларуская мова апынулася ў ліку бясспрэчна жывых.

- Прыкладам павагі да беларускай мовы для многіх беларусаў служаць паслы замежных краін, якія актыўна выкарыстоўваць яе у публічнай сферы. Адным з першых па-беларуску загаварыў пасол ЗША Джордж Крол. Яго ініцыятыву падхапілі шведскі пасол Стэфан Эрыксан, літоўскі — Эдмінас Багдонас ды іншыя. Гэтыя замежныя дыпламаты натхнілі на вывучэнне роднай мовы многіх беларусаў.
- Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з‘яўляецца помнік літары "Ў" у Полацку (2003 год). Ля падножжа скульптуры выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет". Аўтар праекту — мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.

 Дабравольская І.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры