У гасцях у бабкі Агапкі

Печать

11 красавіка вучняў 2А класа запрасіла да сябе  ў госці  бабка Агапка. Вучняў чакала займальнае падарожжа па станцыях: "Рэбусы," "Загадкі," "Складзі слова," "Беларускія гульні," "Прыказкі-залацінкі." Многія, як кажуць, на адным дыханні прамаўлялі скорагаворкі. Прынялі ўдзел у віктарыне "На чым грае музыка?" Вучні 2А класа ведаюць, што яны павінны не толькі любіць і шанаваць родную мову, а яшчэ і размаўляць на ёй!

Настаўнік 2А класа Яўсеева Т.А.