Інфармацыйная гадзіна “Я з вогненнай вёскі…”

Печать

18 красавіка гімназію-каледж наведалі супрацоўнікі аддзела мастацтваў Магілёўскай абласной бібліятэкі імя Леніна. Для пяцікласнікаў яны правялі інфармацыйную гадзіну “Я з вогненнай вёскі…”, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў. Вучні даведаліся пра экранізацыі твораў беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Лекцыя суправаджалася прэзентацыяй, дзе былі прадстаўлены ўрыўкі з кінастужак “Вайна пад стрэхамі”, “Сыны ідуць у бой”, “Ідзі і глядзі”, “Хатынская аповесць”, “Карнікі”, “Франц+Паліна”.

 Дабравольская І.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры