1А клас «У гасцях у казкі»

Печать

25 красавіка ў 1А класе прайшло мерапрыемства на роднай мове «У гасцях у казкі». Беларускія казкі з’яўляюцца сапраўднай скарбніцай багатай гісторыі нашага выдатнага і добрага народа. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з відамі беларускіх казак, адказвалі на пытанні віктарыны «З якой я казкі», параўноўвалі ілюстрацыі ў дзіцячых кнігах розных выданняў, аформілі выставу «Па дарогах казак», з заплюшчанымі вачыма малявалі герояў казак. Напрыканцы адбылася гульня-фантазія «Працягні казку». Было весела і пазнавальна!

 Выхавальнік ГПД Мурзянкова В.А.