Гадзіна паэзіі «Паэтычны свет паэзіі Максіма Танка»

Печать
26 кастрычніка ў 8-х класах прайшла гадзіна паэзіі «Паэтычны свет паэзіі Максіма Танка», прысвечаная 105-гадоваму юбілею беларускага паэта. Правялі яе супрацоўнікі бібліятэкі імя К.Маркса. Яны паказалі прэзентацыю і цікава расказалі пра жыццёвы шлях і творчасць Максіма Танка, а таксама прадэкламавалі вершы на беларускай мове.