Акцыя «Збіраем бібліятэку твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа разам”

Печать
На мінулым тыдні прайшла акцыя, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. Вучні ўсіх класаў гімназіі прыносілі з дому кнігі нашых славутых пісьменнікаў. Гэта былі раманы, трылогіі, зборнікі вершаў, казак, апавяданняў. Сярод прынесеных кніг сустракаліся выданыя нядаўна, а таксама  і даволі старыя экземпляры. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры з прынесеных кніг атрымалася цікавая выстава, якую можна не толькі разгледзець, але і ўзяць кнігу дамоў для чытання.

Дзякуем усіх, хто прымаў удзел у акцыі!!!