Цiкава пра мову

Печать
18 студзеня ў чарговы беларускамоўны чацвер класныя кіраўнікі 7 "Б", 8 "Б", 6 "А", 6 "Б" класаў, а таксама 3 курса на класных гадзінах правялі інформхвілінкі, на якіх пазнаёмілі вучняў з цікавымі звесткамі пра беларускую мову.

Цікавыя факты пра беларускую мову:

- Нашая мова – адная з самых багатых у свеце. Яна налічвае да 500 тысяч словаў, дыялектная – ад 1,5 да 2 мільёнаў.
- Гісторыя яе пісьменства налічвае больш за 10 стагоддзяў.
- Мова мае тры алфавіты: кірыліца, лацініца і арабская вязь.
- Займела статус дзяржаўнай яшчэ ў ВКЛ.
- Паводле UNESCO – самая мілагучная пасля італьянскай.
- У рэйтынгу моваў паводле колькасці носьбітаў займае 69-е месца.
- Адпаведна апошняму перапісу, назвалі роднаю 53 % насельніцтва.
- Венгерскі матэматык і лінгвіст Андраш Корнай апублікаваў у 2013-м навуковую працу "Лічбавая смерць моў". Ён вывучаў сусветныя мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання ў інтэрнэце і ў электронных прыладах. Беларуская мова апынулася ў ліку бясспрэчна жывых.
- Прыкладам павагі да беларускай мовы для многіх беларусаў служаць паслы замежных краін, якія актыўна выкарыстоўваць яе у публічнай сферы. Адным з першых па-беларуску загаварыў пасол
ЗША Джордж Крол. Яго ініцыятыву падхапілі шведскі пасол Стэфан Эрыксан, літоўскі — Эдмінас Багдонас ды іншыя. Гэтыя замежныя дыпламаты натхнілі на вывучэнне роднай мовы многіх беларусаў.
- Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з‘яўляецца помнік літары "Ў" у Полацку (2003 год). Ля падножжа скульптуры выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет". Аўтар праекту — мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.