Віктарына “Я люблю Беларусь”

Печать
27 красавіка вучням усіх класаў гімназіі-каледжа было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны “Я люблю Беларусь”. Віктарына складалася з некалькіх раздзелаў: “Вядомыя людзі Беларусі”, “Гарады Беларусі”,“Беларускі фальклор”, “Беларуская літаратура”, “Пераклад на беларускую мову”, “Беларускае мастацтва”, “Беларуская музыка”, “Беларускае кіно”. Патрэбна было выбраць раздзел і адказаць на пытанні па тэме. Большасці навучэнцаў спадабаліся пытанні па беларускай музыцы, пра беларускія гарады, а таксама пераклад на беларускую мову.