Пасля падрабязнага аналізу верша, прагляду дакументальнага фільма пра творчасць Р.Барадуліна, інтэрв’ю з паэтам, дзе ён вельмі замаркочаны тым, што мова не гучыць на вуліцах гарадоў Беларусі, вучні чыталі верш на памяць, стараючыся перадаць пачуцці аўтара, данесці ідэю верша слухачам. Вучні стараліся, і многія атрымалі пахвалу настаўнікаў, але лепшай была Фанарыкава Ала з 8 "Б" класа. Такія конкурсы будуць праводзіцца яшчэ не раз, таму ў здольных вучняў ёсць магчымасць праявіць сябе.
< Предыдущая | Следующая > |
---|