Часопіс “І застаўся ты ў нашых душах…”

Печать

 У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры 7 снежня ў гімназіі быў праведзены  літаратурны часопіс І застаўся ты ў нашых душах…”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Вядучымі часопіса былі васьмікласніцы Партыка Аляксандра і Росінава Марыя. Дзяўчаты расказалі вучням 7 класа пра кароткі, вельмі насычаны і трагічны лёс пісьменніка. Паглядзелі фотаздымкі з сямейнага альбома Багдановічаў, слухалі запісы вершаў у выкананні прафесійных артыстаў. Асабліва спадабаліся песні на вершы паэта “Вераніка”, “Па-над белым пухам вішняў…” у выкананні Пятра Ялфімава (выпускніка гімназіі-каледжа), Германа Цітова, Ганны Шаркуновай. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню цікавасці да беларускай літаратуры, папулярызацыі беларускай мовы сярод навучэнцаў.