У рамках Сусветнага дня паэзіі

Печать

 23 сакавіка ў рамках Сусветнага дня паэзіі вучні 8-х класаў  чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў. Гучалі вершы як класікаў, так і нашых сучаснікаў, але ж большасць вучняў выбіралі вершы, урыўкі з паэм беларускіх песняроў Янкі Купалы (“Магіла льва”, “Курган”, “Беларускім партызанам”,”Вясна”, “Роднае слова” і інш.) і Якуба Коласа ( “Новая зямля”,”Родныя вобразы”, “Дуб”, “Пясняр” і інш.). Напрыканцы былі выбраны лепшыя аматары беларускай паэзіі. Вучні адзначалі , як прыгожа і мілагучна родная мова, колькі добрых песень складзена на радкі славутых песняроў. Тым больш, што ў гэтым годзе адзначаецца 135 год з дня нараджэння Я. Коласа і Я.Купалы.