На канікулах - у тэатр!

Печать

   28 сакавіка вучні 7-х класаў гімназіі-каледжа мастацтваў наведалі Магілёўскі тэатр лялек. Для прагляду была прапанавана містыка-рамантычная гісторыя па матывам аднайменнай аповесці выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.
   Гэта захапляльная гісторыя пра каханне, нянавісць і іншыя страсці людскія вельмі спадабалася дзяўчатам. Герой п’есы, які падарожнічае ў прасторы ХІХ стагоддзя, па волі лёса сустракае сваю каханую і неўзабаве трапляе ў асяродак з сярэднявечным мысленнем. Вакол яго разгортваецца дэтэктыўная гісторыя з элементамі містыкі, але ў выніку ўсё канчаецца добра.

Раім тым, каго захапляе творчасць Уладзіміра Караткевіча абавязкова паглядзець спектакль!