Конкурс складальнікаў крыжаванак

Печать

20 красавіка для вучняў шостых класаў гімназіі-каледжа мастацтваў з мэтай папулярызацыі беларускай мовы прайшоў конкурс складальнікаў крыжаванак па апавяданні Івана Пташнікава “Алені”. Дзеці былі вельмі зацікаўлены творам і паказалі не толькі добрае веданне зместу гэтага апавядання, але і іншых. Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, чыталі вершы пра прыроду, малявалі ілюстрацыі да прачытаных твораў.