2022/2023 учебный год
30.09.2021
30 вераня ў гімназіі-каледжы прайшла акцыя «Мультфільмы на беларускай мове» ў 5 і 6 класах. Для вучняў гэтага ўзросту гэта вельмі эфектыўны спосаб зацікавіць роднай мовай і пашырыць лексіку. Вучні з цікавасцю прагледзелі відэаролік “Будзьма беларусамі”, дзе ў сціслай форме пазнаёміліся з асноўнымі фактамі беларускай гісторыі, мультфільмы “Піліпка”, “Прыгоды Несцеркі”. Пасля прагляду вучні выказалі пажаданне часцей праводзіць такія акцыі.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.
24.09.2021
23 верасня ў пачатковых класах прайшла гульня-падарожжа “Фальклорная мазаіка”. Вучні з задавальненнем адправіліся ў падарожжа па беларускаму народнаму фальклору. На станцыях “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, “Прыкметы”, “Казкі” і “Скорагаворкі” іх чакалі разнастайныя заданні. Пад час гульні дзеці пашырылі і ўзбагацілі свой слоўнікавы запас, навучыліся з павагай ставіцца да роднага слова праз знаёмства са спадчынай беларускага народа.
Выхавальнік ГПД Кузьміна Р.У.
16.09.2021
16 верасня ў гімназіі-каледжы прайшла штогадовая інтэрактыўная гульня “Размаўляй па-беларуску”, у якой прымалі ўдзел вучні 5-9 класаў. Вучні цягнулі слова, напісанае па-беларуску, і адшуквалі на стэндзе адпаведны малюнак. Дзякуючы такім мерапрыемствам, у форме гульні дзеці запамінаюць значэнні беларускіх слоў “прас” (утюг), “парасон” (зонт), “пацеркі” (бусы), “цвік” (гвоздь), “альтанка” (беседка), “анёл” (ангел), “відэлец” (вилка) і інш, назапашваюць сваю лексіку.
Правядзенне такіх акцый несумненна спрыяе павышэнню цікавасці да роднай мовы і ярка ілюструе, што наша родная мова варта таго, каб гаварыць на ёй.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.
10.09.2021
9 верасня 2021 года ў 4 «Б» класе адбыліся заняткі, прысвечаныя яднанню беларускага народа. Ад настаўніцы Мароз Т.М. вучні даведаліся, што любіць Радзіму - гэта і паважаць, і шанаваць, і берагчы родны край. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі прыказкі пра Радзіму і Бацькаўшчыну, паглядзелі фільм пра Беларусь і яе асаблівасці. На прыканцы заняткаў малявалі, як беларусы шчасліва жывуць, любяць і зберагаюць родны край .
Штогод у першую нядзелю верасня ў краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Сталіцай свята 5 верасня 2021 года стане горад Капыль Мінскай вобласці. Дарэчы, тут жа ладзіцца і Мінскі абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі”.
Канцэпцыя свята прадугледжвае адлюстраванне шляху пісьменства і друку ў Беларусі, паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.
У праграме святкавання – прэзентацыя навінак кніжных выдавецтваў, сустрэчы з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў.
JPAGE_CURRENT_OF_TOTAL
<< Первая < Предыдущая 11 12 13 14 Следующая > Последняя >>